Тэрміны інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму Беларусі зноў падаўжаюцца

На Нацыянальным прававым партале 22 кастрычніка апублікавалі пастанову Савета міністраў № 714, якой змяняюцца дзве раней прынятыя ўрадавыя пастановы адносна інтэграцыі Беларускай АЭС у энергасістэму Беларусі — ад 1 сакавіка 2016 года № 169 і ад 18 студзеня 2019 года № 32, піша Office Life.

23.10.2022 / 10:48

Паводле зменаў у 169-ю пастанову, тэрміны будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц на базе газатурбінных установак у рамках інтэграцыі БелАЭС у Аб'яднаную энергетычную сістэму падаўжаюцца з 2016-2022 да 2016-2023 гадоў.

Змены ў 32-ю пастанову ўдакладняюць, што гаворка ідзе аб падаўжэнні з 2022 да 2023 года тэрмінаў будаўніцтва пікава-рэзервовых крыніц на Бярозаўскай ДРЭС і Лукомльскай ГРЭС і на мінскай ЦЭЦ-5.

Першапачаткова, згодна з пастановай № 169, планавалася завяршыць інтэграцыю БелАЭС у Аб'яднаную энергетычную сістэму яшчэ ў 2020 годзе.

Nashaniva.com