Адзін з кіраўнікоў RT у эфіры заклікаў «тапіць і спальваць» украінскіх дзяцей

А міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба запатрабаваў спыніць вяшчанне Russia Today па ўсім свеце.

24.10.2022 / 08:17

Антон Красоўскі

Дырэктар па вяшчанні рускамоўнай версіі канала Антон Красоўскі у размове з пісьменнікам Сяргеем Лук'яненкам прапанаваў тапіць ўкраінскіх дзяцей, якія лічаць, што тэрыторыя Украіны акупаваная Расіяй.

Лук'яненка распавёў, што ў 1980-м годзе яшчэ дзіцем апынуўся ва Украіне, і ўкраінскія рускамоўныя дзеці яму распавядалі, што Украіна акупаваная «маскалямі».

Meanwhile on Russia's state-funded RT, director of broadcasting Anton Krasovsky suggests drowning or burning Ukrainian children, makes hideous comments about the rapes by Russian soldiers in Ukraine, says Ukraine should not exist and Ukrainians who resist Russia should be shot. pic.twitter.com/BGIaBNok4v

— Julia Davis (@JuliaDavisNews) October 23, 2022

«А проста тапіць такіх трэба было ў Тысыне, там, дзе плыне кача. Проста тапіць гэтых дзяцей, тапіць… Вось сказаў, што акупавалі маскалі, і адразу кінуць у раку з буйным цячэннем», —прапанаваў вядучы.

Пісьменнік на гэта адказаў, што для гэтай мэты «традыцыйна выкарыстоўвалі розгі».

Красоўскі, у сваю чаргу, прапанаваў забіваць дзяцей у «смерэковай хаце» ў Карпатах і паліць.

Ён таксама заявіў, што Украіны «наогул не павінна існаваць».

Лук'яненка запярэчыў, што Украіна павінна існаваць, але там «застанецца вялікая колькасць людзей, з якімі не хацелася б жыць у адной дзяржаве».

«Ну расстраляем», — адказаў вядоўца.

Падчас размовы ён таксама выказаў меркаванне, што ўкраінскія жанчыны «трунныя б яшчэ ўсё патрацілі на тое, каб іх гвалтавалі рускія салдаты».

Пазней Красоўскі выбачыўся за свае заклікі. Ён сказаў, што «неяк не ўбачыў гэтай мяжы пра дзяцей».

«Ну бывае так: сядзіш у эфіры, цябе нясе. І ты не можаш спыніцца. Я прашу прабачэння ва ўсіх, хто ачмурэў ад гэтага… Спадзяюся, вы мне даруеце», — напісаў Красоўскі ў сваім тэлеграм-канале.

За такія выказванні яго звольнілі з канала, паведаміла яго галоўны рэдактар Маргарыта Сіманьян. «Выказванне Антона Красоўскага дзіка і агідна», — напісала яна.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, у сваю чаргу, заклікаў краіны свету забараніць вяшчанне Russia Today. «Вось на чый бок вы становіцеся, калі дазваляеце RT працаваць у вашых краінах. Агрэсіўнае падбухторванне да генацыду (мы аддамо гэтага чалавека пад суд за гэта), якое не мае нічога агульнага са свабодай слова. Забараніце RT ва ўсім свеце!», — заклікаў Кулеба.

Nashaniva.com