Жыхароў Брэста папярэдзілі, што цягам тыдня ім давядзецца слухаць страляніну

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук анансаваў «стралковую кананаду» ў горадзе цягам тыдня. «На працягу гэтага тыдня ў Брэсце будзе чутная стралковая кананада, а таксама адбывацца перамяшчэнне розных відаў тэхнікі», — напісаў Рагачук у сваім тэлеграм-канале.

24.10.2022 / 16:53

Рагачук спаслаўся на інфармацыю кіраўніцтва 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, згодна з якой на палігоне «Брэсцкі» будуць праводзіцца мерапрыемствы «згодна з планам падрыхтоўкі на навучальны год».

«Падстаў для якой-небудзь занепакоенасці няма», — запэўнівае кіраўнік Брэста.

Nashaniva.com