КДК пракаментаваў затрыманне дырэктара «Суседзяў»

Камітэт дзяржаўнага кантролю паведамляе, што службовыя асобы кіруючай арганізацыі «Суседзяў» дапусцілі рост цэн, нібыта ведаючы пра забарону гэтага.

24.10.2022 / 18:31

Дэпартамент фінансавых расследаванняў завёў крымінальную справу супраць дырэктара кіруючай арганізацыі па ч. 2 арт. 425 (бяздзеянне службовай асобы). Ён арыштаваны.

КДК не называе прозвішча затрыманага. Але раней «Наша Ніва» ўжо пісала, што затрыманы Вадзім Аванесаў, адзін з бенефецыяраў «Суседзяў».

Чытайце таксама:

Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

Nashaniva.com