Паслоў Расіі і Беларусі не запросяць на цырымонію ўручэння Нобелеўскіх прэмій. Затое запрасілі Ціханоўскую

З такой заявай выступіў сёння Нобелеўскі фонд. У заяве гаворыцца, што «Нобелеўскі фонд запрашае амбасадараў, якія знаходзяцца ў Швецыі», але з-за дзеянняў Расіі ва Украіне «Фонд вырашыў не запрашаць паслоў Расіі і Беларусі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі ў Стакгольме».

25.10.2022 / 19:07

У той жа час запрашэнне на цырымонію прыйшло ад дырэктара Нарвежскага Нобелеўскага інстытута на адрас Святланы Ціханоўскай.

«Гэта добрая нагода прыцягнуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязняў і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду», — пракаментавала гэты факт Ціханоўская.

Мерапрыемства павінна адбыцца 10 снежня ў Стакгольме.

Сёлета Нобелеўскую прэмію міру атрымалі расійскае праваабарончае таварыства «Мемарыял», беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які больш за год знаходзіцца ў СІЗА, і ўкраінская праваабарончая арганізацыя «Цэнтр грамадзянскіх свабод».

Nashaniva.com