«Левада-цэнтр»: У Расіі зменшылася колькасць людзей, якія хочуць, каб у краіне нешта мянялася

Паводле звестак вядомай сацыялагічнай службы «Левада-цэнтр», пра тое, што краіне патрэбныя «рашучыя, поўнамаштабныя перамены», заявілі 47% рэспандэнтаў, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, піша «Медуза». У ліпені 2019 года так лічылі 59% расіян, у маі 2018-га — 57%.

25.10.2022 / 19:52

Самымі пажаданымі пераменамі для расіян, якія неабходна зрабіць у першую чаргу, з'яўляюцца павышэнне ўзроўню жыцця (так адказалі 14%) і змена ўлады (11%).

Толькі 10%, калі верыць «Левада-цэнтру», хацелі б, каб Расія скончыла вайсковыя дзеянні і пачала перамовы з Украінай.

Nashaniva.com