МАРГ змяніў пастанову аб цэнах на курыцу

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання ўнесла змены ў сваю пастанову № 61 ад 7 кастрычніка «Аб рэгуляванні цэнаў на мяса курэй, куранят-бройлераў у выглядзе частак тушкі».

27.10.2022 / 07:47

Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Такім чынам новай пастановай выключаны пункт аб устанаўленні лімітавай максімальнай аптовай надбаўкі, гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) на курынае філе ў памеры 15%.

Nashaniva.com