Палітвязня Максімава асудзілі па «справе Зельцэра»

26 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены вырак палітвязню Дзянісу Максімаву. Яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 200 базавых велічыняў (6400 рублёў), паведамляе «Вясна».

27.10.2022 / 13:46

Суддзя Настасся Папко прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Дзяніс Аляксандравіч Максімаў быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.

Nashaniva.com