Журналісту Алесю Любенчуку далі тры гады калоніі

Суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч прызнала журналіста вінаватым па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

27.10.2022 / 14:57

Аляксандра затрымалі 26 мая 2022 года пасля ператрусу ў ягоным доме. 

Да 2020 года Любянчук быў журналістам, супрацоўнічаў з «Белсатам», трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. У апошнія гады ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

З лістоў журналіста на волю вядома, што ў СІЗА №1 Мінска, дзе яго ўтрымлівалі да суда, у Любенчука значна пагоршылася здароўе.

Nashaniva.com