Кадыраў прызнаў, што ўкраінцы казалі праўду пра знішчэнне дзясяткаў ягоных байцоў на Херсоншчыне

Рамзан Кадыраў паведаміў у тэлеграме пра гібель у Херсонскай вобласці 23 байцоў аднаго з чачэнскіх падраздзяленняў. Яшчэ 58 чалавек атрымалі раненні, паведаміў правіцель Чачні ў тэлеграме.

28.10.2022 / 00:56

Гэтым ён пацвердзіў праўдзівасць той інфармацыі, якая перад тым распаўсюджвалася ўкраінскім бокам. 

25 кастрычніка кіраўнік Херсонскай абласной адміністрацыі Сяргей Хлань паведаміў, што ў выніку ўдару УСУ па базе кадыраўскага палка ў Херсонскай вобласці загінулі больш за 40 байцоў і каля двухсот атрымалі раненні. Пасля Генштаб УСУ ў сваёй вячэрняй зводцы ўдакладніў, што ўдар быў нанесены па школе ў сяле Каіры, і ў выніку былі забітыя «да 30 чалавек». Прытым кадыраўцы нібыта самі ж і навялі на сябе агонь, бо посцілі відэа са сваімі «подзвігамі» ў тыкток і тым самым адкрывалі праціўніку сваю лакацыю.

Да паста Кадырава, апублікаванага 27 кастрычніка, расійскі афіцыйны бок паведамлення аб гібелі байцоў з Чачні ў Херсонскай вобласці ўвогуле не каментаваў. 

Чытайце таксама:

Украінская артылерыя знішчальна пацэліла ў базу кадыраўцаў у Херсонскай вобласці. Магчыма, тыя самі навялі УСУ пастамі ў тыктоку

Nashaniva.com