«Вы неймаверныя». Беларусы за 8 дзён сабралі сродкі на набыццё іконы для Веткаўскага музея

Ікона з’яўляецца фрагментам Царскай брамы, якая, вельмі верагодна, у свой час упрыгожвала веткаўскую стараабрадніцкую Пакроўскую царкву. Кошт экспаната склаў 2500 рублёў. Пра гэта паведамляецца на старонцы музея ў фэйсбуку.

28.10.2022 / 12:12

«Сябры! 

Мы рады паведаміць, што збор на ікону, які мы абвясцілі 8 дзён таму, закрыты. Вы дапамаглі нам сабраць патрэбную суму. Вы ўсе проста неймаверныя!

Шчыры дзякуй усім за данаты і рэпосты».

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава на мінулым тыдні звярнуўся з просьбай: дапамагчы набыць ікону — фрагмент з Царскай брамы, якая, верагодна, калісьці ўпрыгожвала веткаўскую стараабрадніцкую Пакроўскую царкву. Трэба было сабраць 2500 рублёў.

Nashaniva.com