Здзейснены напад на дом Нэнсі Пэлосі, яе муж паранены

Раніцай 28 кастрычніка невядомы ўварваўся ў дом спікера Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі ў Сан-Францыска і напаў на яе мужа Пола Пэлосі, паведаміла прэс-служба палітыка.

28.10.2022 / 17:06

Нэнсі і Пол Пэлосі

82-гадовы Пол Пэлосі быў паранены і пасля шпіталізаваны. Як паведамляецца, пагрозы ягонаму жыццю няма, але траўмы даволі сур'ёзныя. Лекары рабілі яму аперацыю, выпраўляючы наступствы пералому чэрапа і сур'ёзных траўмаў правай рукі і кісці.

Самой Пэлосі дома ў гэты час не было.

Нападнік затрыманы, ягоная асоба і матывы дзеянняў высвятляюцца.

Nashaniva.com