У Івацэвіцкім раёне імпартазамяшчаюць грунт для пячурак

Цэх па выпуску покрыўных матэрыялаў для вырошчвання грыбоў магутнасцю да 40 тыс. тон прадукцыі ў год адкрылі на базе торфабрыкетнага вытворчага ўпраўлення «Бярозаўскае» УП «Брэстаблгаз», паведамляе БелТА.

28.10.2022 / 18:11

Фота: БелТА

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, гэта першы для тарфяной галіны праект па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі для грыбаводства з высокім дабаўленым коштам. Грунты, якія будуць тут выпускаць, паводле міністра, прайшлі неабходныя лабараторныя даследаванні і пацвердзілі сваю высокую якасць.

Вырошчваннем шампіньёнаў у Беларусі займаюцца каля 30 прадпрыемстваў. Штогод яны закуплялі покрыўныя матэрыялы за мяжой, а цяпер будуць выпрабоўваць, ці такія добрыя айчынныя замяняльнікі. 

Nashaniva.com