Ноч паэтаў. Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды» ВІДЭА

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Кожны год беларусы ладзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце. 

29.10.2022 / 16:15

Каб ушанаваць памяць расстраляных паэтаў, лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская прачытала верш Міхася Чарота «Жывыя акорды».

«Ягонае жыццё, як і іншых беларускіх дзеячаў культуры, абарвалася ў тую трагічную ноч 85 гадоў назад, але мы іх памятаем — і ніколі не забудземся», — гаворыцца ў паведамленні Ціханоўскай.

Nashaniva.com