У Расіі затрымалі беларускага палітвязня Аляксея Коршуна, які год таму збег з «хіміі»

Аляксей — жыхар Оршы, асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі за каментар ва «Укантакце». Пазней мужчына трапіў у спіс амніставаных — яму замянілі калонію на абмежаванне волі («хімію»), піша «Вясна».

30.10.2022 / 09:37

Свой тэрмін Коршун хлопец адбываў у Бярозе, аднак у лістападзе 2021 году збег адтуль.

Як піша 7х7, Коршуну ўдалося збегчы ў Смаленск да сваякоў, затым праваабаронцы дапамаглі яму перабрацца ў Белгарад.

Пасля пачатку вайны Аляксей пераехаў у Варонеж, дзе яго затрымала паліцыя 21 чэрвеня. Мужчыну вывезлі ў Беларусь 26 кастрычніка. На радзіме Коршуну пагражае ад 1 да 3 гадоў турмы за ўцёкі.

Nashaniva.com