У Гомелі кватэра згарэла з-за электрасамаката

У адной з кватэр жылога дома, як мяркуецца, праз кароткае замыканне адбылося загаранне акумулятарнай батарэі электрасамаката, паведамляе «Гомельская праўда».

31.10.2022 / 00:31

На момант загарання батарэя знаходзілася на падзарадцы, была ўключаная ў сетку.

На шчасце, пацярпелых у выніку гэтага інцыдэнту няма, а вось кватэру пасля пажару гаспадарам трэба будзе аднаўляць.

Nashaniva.com