У выніку абстрэлу 80% Кіева засталося без вады

Паводле інфармацыі «Кіеўводаканала», з-за аварыйнай сітуацыі ва ўкраінскай сталіцы 80% спажыўцоў застаюцца без водазабеспячэння.

31.10.2022 / 13:16

Фота: УНІАН

«Спецыялісты «Кіеўводаканала» працуюць над тым, каб як мага хутчэй аднавіць працу водаправодных станцый, — гаворыцца ў паведамленні. — Спецыялісты робяць усё магчымае, каб вярнуць ваду ў краны гараджан».

У сваю чаргу мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко ў эфіры тэлеканала «Кіеў» заявіў, што ўсе ракеты, якія ляцелі на Кіеў, былі збітыя, выбухі былі толькі ў прыгарадах.

«Спецыялісты выехалі, і за гадзіну-дзве ў нас будзе агульная карціна, наколькі сур'ёзныя пашкоджанні і колькі часу нам спатрэбіцца, каб даць электра— і водазабеспячэнне», — сказаў Клічко.

Nashaniva.com