З пачатку года Беларусь страціла 13 тысяч айцішнікаў

Белстат паведаміў пра адток айцішнікаў. У верасні колькасць звальненняў па гэтым відзе дзейнасці перавысіла колькасць працаўладкавання на 1330 чалавек.

01.11.2022 / 09:53

Усяго было звольнена 2297 чалавек, што ў 1,5 разу больш, чым у верасні мінулага года.

Усяго на працу ў IT было прынята за верасень 967 чалавек, або на 53,2% менш, чым за верасень 2021 года.

А па выніках трох кварталаў колькасць звальненняў перавысіла колькасць працаўладкаванняў на 13 279 чалавек.

Усяго звольнілі 23 855 чалавек, а прынялі на працу толькі 10 576.

Nashaniva.com