«Інвестар з Англіі» купіў закінутую халупу ў Лынтупах за $8 тысяч

Былая меліярацыйная база прададзеная амаль за 20 тысяч рублёў (8 тысяч даляраў, са зніжэннем кошту на 80 адсоткаў), паведамляюць vitbichi.by.

04.11.2022 / 10:22

Дыспетчарская ў Лынтупах

Пасля банкруцтва пастаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм у 2021 годзе, аб'ект, у склад якога ўваходзяць матэрыяльны склад, дыспетчарская і абменны пункт, чатыры разы выстаўлялі на аўкцыён.

Новым уласнікам стаў адзіны пакупнік-інвестар з Англіі. У будучыні ён плануе выкарыстоўваць аб'ект для вытворчасці электрамеханічнага абсталявання.

Nashaniva.com