Ураджаі бульбы ў Беларусі змяншаюцца другі год запар

Сёлета ў Беларусі сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі сабралі 788,2 тысячы тон бульбы, паведаміла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

04.11.2022 / 19:25

Сёлетні ўраджай атрымаўся яшчэ меншым, чым летась, калі збор склаў 866 тысяч тонаў. А 2021 год быў такі, калі бульба не ўрадзіла. У 2020 годзе сабралі 914 тысяч тон.

Такім чынам, ураджай бульбы ў беларускіх сельгаспрадпрыемствах і фермерскіх гаспадарках зніжаецца другі год запар.

Аднак асноўная частка бульбы ў Беларусі вырошчваецца ў асабістых гаспадарках. Напрыклад, летась у іх было вырашчана бульбы больш за 4 мільёны тон, амаль у 5 разоў больш, чым у сельгаспрадпрыемствах.

Nashaniva.com