З 8 па 14 лістапада абаненты A1 змогуць бясплатна карыстацца мабільным інтэрнэтам

Найбліжэйшы тыдзень любы абанент сеткі А1 зможа карыстацца мабільнай сеткай цалкам бясплатна. Рэч у тым, што кампанія праводзіць тэставанне і наладку сваёй 4G-сеткі, таму дае магчымасць карыстальнікам па ўсёй краіне ўласнаручна пратэставаць змены і ацаніць больш высокую якасць мабільнага інтэрнэту ў частотным дыяпазоне 2600 МГц на каля 1,5 тысяч базавых станцый па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

08.11.2022 / 17:25

Як паведамілі ў кампаніі, цяпер за бесперабойную працу 4G «адказвае» дыяпазон 1800 МГц, які забяспечвае населеныя пункты сувяззю чацвёртага пакалення. А частоты 2600 МГц дазволяць павялічыць ёмістасць сеткі — колькасць абанентаў, якія карыстаюцца ёй адначасова.

Каб праверыць працу пры максімальных нагрузках, А1 і падарыў абанентам тыдзень бясплатнага інтэрнэту без абмежаванняў па аб'ёме і хуткасці. Для гэтага неабходна актываваць акцыйны пакет безлімітнага інтэрнэту «Спампуй увесь інтэрнэт!» для выкарыстання ў сетцы 4G.

Nashaniva.com