У Мінску пафарбуюць ваду ў трубаправодах

У сеткавую ваду сталічных трубаправодаў цепласетак дададуць фарбавальнік флуарэсцэін. Фарбавальнік будзе знаходзіцца ў трубах з 10 лістапада і да канца ацяпляльнага сезона, паведамілі ў прэс-службе «Мінскэнерга».

09.11.2022 / 19:28

Рэчыва ўводзіцца для таго, каб «аператыўна выяўляць уцечкі цепланосьбіта, нямэтавае выкарыстанне цепланосьбіта, а таксама няшчыльнасці водападагравальнікаў».

Флуарэсцэін будзе знаходзіцца ў мінскіх трубах з 10 лістапада і да канца ацяпляльнага сезона. Прымяненне фарбавальніка для чалавека бяспечна і дазволена санэпіднаглядам, запэўнілі ў «Мінскэнерга».

У ведамстве папрасілі паведамляць пра з'яўленне афарбаванай вады ў сістэмах гарачага водазабеспячэння жылых дамоў, вытворчых, адміністрацыйных будынках, а таксама пра ўцечкі цепланосьбіта.

Nashaniva.com