Пракурор запрасіла 2,5 года хатняй хіміі для экскурсавода Ігара Хмары

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пракурорка запрасіла 2,5 года «хатняй хіміі» для экскурсавода Ігара Хмары па справе аб грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК) за ўдзел у мітынгу 16 жніўня 2020 года, паведамляе «Медыязона».

10.11.2022 / 16:41

У судзе Хмара прызнаў віну і сказаў, што раскайваецца ў сваіх дзеяннях і «змяніў жыццёвыя прыярытэты». На пасяджэнні таксама паведамілі, што 8 жніўня Хмара напісаў яўку з павіннай «на падставе фота ў інстаграме» за 16 жніўня 2020 года.

Экскурсавода затрымалі ў пачатку жніўня. Вечарам Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленне аб яго затрыманні з'явілася бліжэй да ночы. Гэта была другая падобная экскурсія, збор на якую ён абвясціў у сваіх сацсетках — удзел быў бясплатным.

Nashaniva.com