Заснавальнік Amazon паабяцаў раздаць вялікую частку сваіх грошай на дабрачыннасць

У інтэрв'ю тэлеканалу CNN заснавальнік кампаніі Amazon Джэф Безас заявіў, што яшчэ пры жыцці раздасць большую частку свайго капіталу, які ацэньваецца цяпер у 124,1 млрд, на дабрачынныя мэты.

14.11.2022 / 17:23

Паводле слоў бізнэсмена, ён збіраецца накіраваць грошы на барацьбу са змяненнем клімату і на падтрымку людзей, якія «могуць аб'яднаць чалавецтва перад абліччам глыбокіх сацыяльных і палітычных рознагалоссяў».

У той жа час заснавальнік кампаніі Amazon, які займае 4-ы радок у спісе найбагацейшых людзей па версіі часопіса Forbes, пакуль адмовіўся раскрываць дэталі ці прынамсі назваць канкрэтную суму, з якой плануе расстацца.

Nashaniva.com