LEGO прэзентавала набор з 1,5-метровай Эйфелевай вежай

Гэта самы высокі набор кампаніі, у ім 10 тысяч дэталяў. Каштуе ён 630 даляраў.

17.11.2022 / 15:53

Lego паказала новы набор — ён зроблены ў выглядзе Эйфелевай вежы. У ім 10 001 дэталь, што зрабіла яго другім па колькасці канструктарам кампаніі: на першым месцы «Карта свету» з больш як 11-ці тысяч элементаў.

Вышыня копіі вежы — каля 1,5 метра. Як і арыгінал, яна складаецца з чатырох ярусаў.

Да сапраўднай Эйфелевай вежы адсылаюць і шматлікія дэталі — назіральныя пляцоўкі, аркі, ліфты і сцяг Францыі на вяршыні.

У кожным з чатырох кутоў — білетныя касы. Ля падножжа таксама размясціліся дрэвы, ліхтары і лаўкі.

Nashaniva.com