Мінскіх манашак не пускаюць на англійскі кірмаш з-за падтрымкі вайны

Свята-Елісавецінскі манастыр размешчаны ў Мінску, у яго майстэрнях вырабляюць посуд, сувеніры, адзенне. Пасля гэта ўсё прадаецца, у тым ліку і ў заходніх краінах. Але з-за таго, што гэты манастыр актыўна падтрымлівае дзеянні Расіі ва Украіне, у гэтым годзе з паездкамі ўзнікаюць праблемы, піша «Хрысціянская візія».

22.11.2022 / 23:59

Манастыр даўно збірае грошы для патрэб самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», а пасля лютага 2022 года дапамагаў купляць адзенне і экіпіроўку для расійскіх вайскоўцаў ва Украіне.

З-за падтрымкі вайны гарадская рада Уінчэстэра ў Англіі прыняла рашэнне аб немагчымасці сёлетняга ўдзелу мінскага манастыра ў калядным базары ў іх горадзе. З просьбай забараніць яго ўдзел у раду звярнуліся розныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Калядны базар ва Уінчэстэры — адзін з найбольшых у Вялікабрытаніі, туды прыязджае больш за 350 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

«Сваіх не кідаем». Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр актыўна спрыяе расійскай агрэсіі ва Украіне

Nashaniva.com