Загадкавы ананім паляцеў у Абу-Дабі на ўрадавым бізнэс-джэце

У той час, калі ключавыя чыноўнікі для палёту ў Ерэван выкарыстоўваюць транспартны Іл-76МД, ананімны пасажыр паляцеў у Абу-Дабі на ўрадавым бізнэс-джэце Bombardier Challenger 850 з бартавым нумарам EW-301pj, звярнуў увагу Reform.by.

23.11.2022 / 10:20

Борт вылецеў з Мінска ў 00:51 і з прамежкавай пасадкай у Баку накіраваўся ў сталіцу Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, сведчаць даныя сэрвісу RadarBox.

Хто знаходзіцца на борце — пакуль невядома.

Дзяржаўны бізнэс-джэт рэгулярна выкарыстоўваюць члены сям'і Лукашэнкі, а таксама асабліва набліжаныя чыноўнікі.

Чыноўнікі ў транспартным самалёце

Макей, Хрэнін і Вальфовіч паляцелі ў Ерэван транспартным самалётам

Nashaniva.com