Брытанская разведка: Расія, відаць, зрасходавала амаль усе іранскія дроны, што ў яе былі

Сённяшняя справаздача разведкі брытанскага Мінабароны прысвечана іранскім дронам, якія ў апошні час актыўна выкарыстоўвае расійская армія ў вайне супраць Украіны.

23.11.2022 / 11:30

Як гаворыцца ў паведамленні, у апошні час Расія, верагодна, старалася наносіць удары дронамі па медыцынскіх установах, калі знаходзіла іх.

«Расія, верагодна, задумала кампанію з БПЛА, каб кампенсаваць востры недахоп крылатых ракет. Але гэты падыход меў абмежаваны поспех. Большасць запушчаных БПЛА былі абясшкоджаныя», — паведамляе брытанская вайсковая разведка.

Яна адзначае, што пра ўдары іранскіх дронаў-камікадзэ публічна не паведамлялася прыкладна з 17 лістапада 2022 года.

«Расія, верагодна, амаль вычарпала свой бягучы запас, але, хутчэй за ўсё, будзе спрабаваць папоўніць яго», — мяркуе Мінабароны, так як закупляць беспілотнікі за мяжой Расія можа хутчэй, чым вырабляць новыя крылатыя ракеты самастойна.

Nashaniva.com