Клічко: Кіеўцам трэба рыхтавацца да вельмі цяжкай зімы, найгоршай з часоў Другой сусветнай

Жыхароў украінскай сталіцы можа чакаць «горшы сцэнар» паўсюднага адключэння электраэнергіі пры нізкіх тэмпературах.

23.11.2022 / 12:00

Пра гэта заявіў мэр Кіева Віталь Клічко ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild, якое выйдзе 23 лістапада.

Паводле яго слоў, сталіцу Украіны можа чакаць «горшая зіма з часоў Другой сусветнай вайны». Калі справа пойдзе па самым дрэнным сцэнары, магчыма, «прыйдзецца эвакуіраваць частку горада», хоць улады не хочуць, каб да гэтага дайшло, падкрэсліў Клічко, абвінаваціўшы Пуціна ў спробе прымусіць кіяўлян бегчы, ужываючы для гэтага ўдары па цывільнай інфраструктуры.

Nashaniva.com