За два гады колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла да 3400

У Беларусі колькасць электрамабіляў з 2020 года вырасла ў 39 разоў, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пятро Пархомчык на сумесным пасяджэнні двух палат парламента, піша БелТА.

23.11.2022 / 12:16

Фота: БелТА

Сёння на ўліку знаходзяцца 3420 электрамабіляў.

Пархомчык расказаў, што працягваецца будаўніцтва і рэканструкцыя энергетычнай інфраструктуры. У гэтым месяцы ўведзены ў эксплуатацыю новыя падстанцыі ў Брэсце, у свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест», а таксама ў Драгічынскім раёне.

Да канца года плануецца ўвесці падстанцыю ў горадзе Бяроза.

Nashaniva.com