Пад Мінскам перакуліўся аўтамабіль з трыма дзецьмі. Ад цяжкіх траўмаў выратавалі аўтакрэслы
Здарэнне адбылося каля 8:15 у Мінскім раёне на аўтадарозе Сеніца — Прылукі — Самахвалавічы, паведамляе ДАІ.
23.11.2022 / 12:21
32-гадовая жанчына-кіроўца «Рэно» на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.
У момант ДТЗ у аўтамабілі знаходзіліся трое дзяцей — двух, пяці і адзінаццаці гадоў, якіх перавозілі ў дзіцячых крэслах.
Маленькія пасажыры сур'ёзна не пацярпелі, яны дастаўлены ў бальніцу для медабследавання.