Губернатар Рэспублікі Комі распавёў, як шэсць разоў ухіляўся ад HIMARS

Кіраўнік расійскага рэгіёна Уладзімір Уйба заявіў, што ледзь не загінуў падчас камандзіроўкі на Данбас, куды ён дастаўляў грузы для вайскоўцаў.

24.11.2022 / 12:14

Па словах губернатара, падчас праезду яго калоны ў Крамянной па ёй нібыта вёўся агонь з HIMARS. Цэлых шэсць разоў яму ўдалося ухіліцца і не трапіць пад удар.

«І вось па нашай калоне шэсць разоў хаймарсамі накладвалі… Білі, таму што мы цэль такая, прыгожая», — дадаў чыноўнік.

Таксама ён назваў правакацыяй інфармацыю пра кепскае забеспячэнне вайскоўцаў.

«Яны не голыя, не разутыя, ні на якой зямлі халоднай не спяць. На свае вочы я паглядзеў гэтыя бліндажы. Зразумела, што гэта пярэдні край, ніякіх гасцініц там быць не можа <…> … стаіць буржуйка, печ <…> Каб больш, калі ласка, вы калі… Гэта правакацыя чыстай вады», — заявіў Уйба.

Nashaniva.com