Выйшаў каляндар «Кожны дзень 2023» з унікальнымі ілюстрацыямі, прысвечанымі беларускай гісторыі

Над гэтым календаром аўтары працавалі амаль год. Штодзень у ім — унікальная ілюстрацыя, прысвечаная якой-небудзь падзеі ці асобе, якая пакінула свой след у беларускай гісторыі ды культуры. Каштоўнасць выдання — у мастацкім і культурным сэнсе.

24.11.2022 / 22:02

Гэты каляндар выдала ініцыятыва ВyProsvet. Два гады яе сябры аб’ядноўваюць увесь беларускі самвыд: ствараюць, друкуюць і распаўсюджваюць газеты і ўлёткі ў Беларусі, публікуюць анонсы выданняў іншых рэдакцый у тэлеграм-канале.

Маючы на мэце падтрымаць беларускую культуру ў выгнанні, сябры ВyProsvet пачалі выдаваць кнігі пра беларусаў ды іх непаўторную гісторыю.

Набыць календар можна па спасылцы

Чытайце таксама:

Выйшаў з друку каляндар з беларускімі словамі і малюнкамі на кожны дзень

Выйшаў каляндар-слоўнічак для беларусаў вольнага свету

З'явіўся каляндар на 2023 год з малюнкамі Паўла Севярынца

З’явіліся адрыўныя календары-слоўнікі «Лёгкая мова» на 2023 год

Nashaniva.com