Адэскі выканкам ухваліў знос помнікаў Кацярыне II і Сувораву

Выканкам Адэскага гарсавета падтрымаў дэмантаж помнікаў Кацярыне II і рускаму палкаводцу Аляксандру Сувораву на Паўднёвай дарозе.

25.11.2022 / 07:51

Як паведаміла прэс-служба мэрыі, рашэнне было прынята 24 лістапада. Помнік расійскай імператрыцы павінен быць дэмантаваны і перанесены. Калі і куды — не паведамляюць.

20 кастрычніка ў Адэсе прайшло электроннае апытанне з нагоды лёсу помніка Кацярыне II. Большасць адэсітаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, падтрымалі дэмантаж.

Помнік не раз аблівалі чырвонай фарбай. Таксама ля пастамента ладзілі акцыі з патрабаваннем яго знесці.

Зараз помнік, які афіцыйна называецца «заснавальнікам Адэсы», падрыхтаваны да дэмантажу.

Як пішуць украінскія СМІ са спасылкай на віцэ-мэра Адэсы Алега Брындака, пытанне аб зносе помніка Кацярыне II вырашана тым не менш не канчаткова — трэба будзе правесці пасяджэнне гарсавета 30 лістапада.

Кацярына II з'явілася ў Адэсе ў 2007 годзе пры прэзідэнце Віктару Юшчанку. Гэта копія помніка, дэмантаванага бальшавікамі ў 1925 годзе. Манумент уяўляе сабой кампазіцыю, цэнтральнай фігурай якой з'яўляецца руская імператрыца Кацярына II. Яе атачаюць невялікія статуі — Рыгора Пацёмкіна, Платона Зубава, Іосіфа Дзерыбаса і Франца дэ Волана.

Nashaniva.com