Іран вырваў перамогу ва Уэльса, забіўшы два галы пасля 98-й хвіліны

2:0 — адзін з самых папулярных лікаў на чэмпіянаце свету.

25.11.2022 / 15:22

Фота: Павел Галоўкін, AP

Зборная Ірана ў матчы групавога турніру ЧС-2022 абыграла Уэльс з лікам 2:0.

На 98-й хвіліне вызначыўся Рузбех Чэшмі, а на 101-й гол забіў Рамін Рэзаян.

На 86-й хвіліне валійцы засталіся ўдзесяцёх пасля выдалення брамніка Уэйна Хенесі, які збіў нагой у сярэдзіне поля іранскага гульца.

Англія — 3 ачкі (1 гульня), Іран — 3 (2 гульні), ЗША — 1 (1), Уэльс — 1 (2).

Англія і ЗША згуляюць а 22-й гадзіне. Уэльс у аўторак згуляе заключны матч з Англіяй.

Nashaniva.com