Знакаміты беларускі самелье Аляксандр Кульбачка знаходзіцца на «Валадарцы»

Праваабаронцам стала вядома, што саўладальнік аднаго з вінных бараў Мінска і вядучы тэлеграм-канала «Саша і віно» Аляксандр Кульбачка знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

25.11.2022 / 16:16

Пра яго затрыманне стала вядома 12 кастрычніка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Аляксандру інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У 2017 годзе Кульбачка быў прызнаны «найлепшым самелье Беларусі».

Падтрымайце Аляксандра: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандр Юр’евіч Кульбачка

Nashaniva.com