«РРБ-банк» перастаў рабіць міжнародныя пераводы ў далярах

На сайце «РРБ-банка» з'явілася паведамленне, што ўстанова не робіць міжнародных пераводаў у далярах ЗША для фізічных асоб. 

25.11.2022 / 21:31

З 24 па 30 лістапада не будзе рабіцца ніякіх міжнародных даляравых пераводаў для фізічных асоб. З 1 снежня забарона захаваецца, але на вельмі буйныя пераводы распаўсюджвацца не будзе. Аднак сума мусіць быць не меншая за 20 000 даляраў.

Nashaniva.com