У Беларусі, здаецца, знайшлі замену Tetra Pak

Мінск вядзе перамовы з кітайскай кампаніяй у пошуках альтэрнатывы ўпакоўцы для малака працяглага тэрміну захоўвання. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінсельгасхарча.

26.11.2022 / 09:46

Фрагмент перамоў. Фота: Мінсельгасхарч

У Мінсельгасхарчы прайшлі перамовы з прадстаўнікамі кітайскай кампаніі Lutta-pak па пытанні пастаўкі ўпакоўкі беларускім прадпрыемствам па вытворчасці малочнай прадукцыі.

«Бакі ў пазітыўным ключы ацанілі планы кампаніі па арганізацыі продажаў і планаванні вытворчасці асептычнай упакоўкі», — паведаміла прэс-служба ведамства.

У міністэрстве не ўдакладняюць, ці дасягнута канчатковая дамоўленасць. Але вядома, што ў бліжэйшы час кітайскія партнёры праедуцца па малочных заводах «для ўдакладнення якасных і тэхнічных характарыстык».

Nashaniva.com