ГУР Украіны: Расія не плануе нападаць на Украіну з тэрыторыі Беларусі

РФ не плануе нападаць на Украіну з тэрыторыі Беларусі, лічыць Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны.

26.11.2022 / 09:58

«Мэта такой інфармацыйнай спецаперацыі — справакаваць Украіну перакінуць значную частку войска да мяжы з Беларуссю, каб аслабіць наступальны патэнцыял УСУ на ўсходзе і поўдні Украіны і адначасова паказаць беларусам нібыта намеры Украіны атакаваць тэрыторыю Беларусі, тым самым правакуючы беларусаў уступіць у вайну», — гаворыцца ў заяве ведамства ў Facebook.

Акрамя таго, такія паведамленні «маюць на мэце пасеяць паніку ва ўкраінскім грамадстве і з'яўляюцца часткай варожых інфармацыйна-псіхалагічных спецаперацый», падкрэсліла вайсковая разведка Украіны.

Nashaniva.com