Суперматч Іспанія — Германія і іншыя гульні нядзелі

27 лістапада на чэмпіянаце свету па футболе будуць згуляныя матчы другога тура ў групах E i F.

27.11.2022 / 09:05

Зборная Іспаніі не пакінула шанцаў зборнай Коста-Рыкі. Фота: Julio Cortes / AP

Галоўны матч дня адбудзецца, мабыць, позна вечарам, калі сустрэнуцца зборныя Іспаніі і Германіі (пачатак а 22-й па мінскім часе).

У першым туры немцы прайгралі Японіі 1:2, а іспанцы разграмілі Коста-Рыку 7:0.

Зборныя Японіі і Коста-Рыкі згуляюць а 13-й.

Таксама будуць згуляныя паядынкі Бельгія — Марока (а 16-й) і Канада — Харватыя (а 19-й).

Nashaniva.com