Чаму пры пераводах з-за мяжы «з'ядаюцца» грошы

У тэлеграм-бот выдання Myfin.by напісала чытачка, якая паскардзілася на сур'ёзную розніцу ў курсе пры атрыманні грошай з Расіі. Дзяўчына расказала, што ёй перавялі на карту 1000 расійскіх рублёў і яна разлічвала атрымаць у эквіваленце як мінімум 40 беларускіх рублёў. Але на рахунку ўбачыла толькі 26 рублёў. Як такое магло адбыцца?

27.11.2022 / 09:53

Пытанне Myfin.by адрасавала спецыялістам аднаго з беларускіх банкаў. У яго кантакт-цэнтры паведамілі, што ў гэтым годзе некаторыя банкі паднялі памер камісіі за перавод сродкаў з-за мяжы на беларускія карты.

Напрыклад, з 4 ліпеня 2022 года камісія за перавод з замежнага «пластыка» на карты, эмітаваныя Беларусбанкам, складае 15%. Гэтую інфармацыю лепш загадзя ўдакладняць у банку.

Таксама важна памятаць, што курс, па якім залічваюцца грошы, вызначаецца аплатнай сістэмай Расійскай Федэрацыі, якая выкарыстоўвалася пры выкананні транзакцыі. Але ёсць нюанс: калі ў дзень адпраўкі грошай курс расійскага рубля ў дачыненні да беларускага мяняўся, то ўжо пасля залічэння сродкаў на карту праводзіцца пераразлік.

«Мы рэкамендуем вам праверыць рахунак. Магчыма, курсавая розніца будзе налічаная праз некалькі дзён», — параілі спецыялісты.

Nashaniva.com