13-гадовая дзяўчынка ў Мінскім раёне памерла, атруціўшыся вейпам

Трагедыя здарылася ў суботу, паведаміў міліцэйскі тэлеграм-канал.

28.11.2022 / 16:08

Бацькі знайшлі 13-гадовую дачку мёртвай. Побач з дзяўчынкай былі парагенератар і вадкасць для яго запраўкі.

У той жа дзень у Гомелі 12-гадовага хлопчыка ў бальніцу прывезла «хуткая». Бацькі выклікалі дактароў, калі заўважылі, што дзіцяці дрэнна. Хлапчук прызнаўся, што падчас прагулкі на вуліцы перабаршчыў з вейпам, сам не заўважыў, як ужыў патройную дозу.

Nashaniva.com