У Кіеў адначасова прыехалі сем кіраўнікоў МЗС краін Балтыі і Скандынавіі ФОТАФАКТ

У Кіеў адначасова прыбылі міністры замежных спраў Эстоніі, Літвы, Латвіі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі і Ісландыі. Пра гэта паведаміў у твітары кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

28.11.2022 / 16:20

«Гэта самая вялікая група міністраў, якія наведалі Украіну з пачатку расейскай агрэсіі. Галоўнае пытанне — як далей падтрымліваць Украіну», — напісаў ён.

У Кіеве, па словах Рынкевічса, яны сустрэнуцца з найвышэйшым кіраўніцтвам Украіны.

Nashaniva.com