У райцэнтры на Магілёўшчыне замалявалі словы «Жыве Беларусь», напісаныя дзесяцігоддзі таму

У Крычаве яшчэ з 1990-х гадоў на адным з дамоў мікрараёна Камсамольскі быў надпіс «Жыве Беларусь». Цяпер яго замалявалі, піша Магілёў.media. 

28.11.2022 / 16:41

Як адзначае выданне, надпіс «заставаўся нязменным ужо дзесяцігоддзі і цешыў вока крычаўцам. Жыхары дома ставіліся да графіці прыязна і з паразуменнем». 

Замалявалі ж надпіс пасля таго, як тое ж Магілёў.media пару тыдняў таму звярнула на яго ўвагу чыноўнікаў адной са сваіх публікацый. Дагэтуль яго ці проста не заўважалі, ці рабілі выгляд, што не заўважаюць, бо сцяна гэтага дома знаходзіцца ў баку ад дарог. 

Nashaniva.com