Алеся Бяляцкага і ягоных калег хутка пачнуць судзіць

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць «вясноўцаў» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Па гэтай жа справе будуць судзіць у парадку спецвытворчасці і Змітра Салаўёва, піша «Вясна».

28.11.2022 / 18:03

Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК.

У прыватнасці, праваабаронцам ставяцца ў віну:

«Для інфармацыйнага суправаджэння сваёй дзейнасці яны выкарыстоўвалі інтэрнэт-рэсурсы ПЦ «Вясна» ў сацыяльных сетках і месенджарах», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Дата суда пакуль не прызначаная. Праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Nashaniva.com