Сенегал вырваў перамогу ў Эквадора і прарваўся ў 1/8 фіналу

Скончыўся групавы турнір у групе А. 

29.11.2022 / 19:58

Фота: Francisco Seco / AP

Нідэрланды перамаглі Катар — 2:0, а Сенегал вырваў перамогу ў Эквадора 2:1 і, заняўшы другое месца ў групе, прарваўся ў 1/8 фіналу.

Нідэрланды — 9, Сенегал — 6, Эквадор — 4, Катар — 0.

Супернікамі Нідэрландаў і Сенегала ў 1/8 фіналу будуць каманды групы В, дзе гуляюць Англія, Іран, ЗША і Уэльс.

А 22-й сустрэнуцца Англія — Уэльс і ЗША — Іран.

Nashaniva.com