У Мінскім ГУМе адкрылі кавярню са «стравамі і напоямі па гістарычных рэцэптах»

На сайце ГУМа паведамлялася, што наведвальнікаў новага кафетэрыя, які адкрыўся ў сераду, чакае абноўлены інтэр'ер і «стравы і напоі па гістарычных рэцэптах». Што пад гэтым мелася на ўвазе, даведаўся сайт Tochka.by.

30.11.2022 / 23:40

Акцэнт у меню зроблены на фірмовых вафлях — сытных і дэсертных (цэны на іх ад 7,5 да 12 рублёў). Як «спецыяльная прапанова» праходзяць чатыры віды настоек — 3,5 рублёў кожная.

Прадаюцца таксама сандвічы (4,5—7,5 рубля), супы, булачкі і пірожныя (1,3—1,5 рубля), дэсерты (4—8 рублёў), малочныя кактэйлі (8—11 рублёў) і смузі (6,5 рубля).

У суботу ва ўстанове абяцаюць правесці «прэзентацыю гістарычных страў» і зладзіць майстар-клас па падрыхтоўцы «шляхецкіх цукерак». 

Nashaniva.com