У Стаўбцоўскім раёне больш няма адвакатаў

Не прайшлі атэстацыю трое адвакатаў са Стаўбцоўскага раёна — гэта ўсе адвакаты, што там ёсць. Такім чынам, у раёне, дзе пражывае больш за 40 000 чалавек, больш няма адвакатаў, піша «Вясна».

01.12.2022 / 19:42

Цяпер у Беларусі налічваецца 6 палітзняволеных адвакатаў, некаторыя сталі фігурантамі крымінальных і адміністрацыйных спраў, больш за 70 адвакатаў пазбаўленыя ліцэнзій, каля 250 самі прынялі рашэнне сысці з адвакатуры пасля падзей 2020 года.

У той жа час змены ў заканадаўстве адкрылі шырокую дарогу ў адвакатуру былым сілавікам, і гэтая прафесія выходзіць на фінальны этап, каб стаць у Беларусі цалкам фіктыўнай.

Чытайце таксама:

«Лічу некампетэнтным мяне абараняць». Латушка публічна адмовіўся ад прызначанага яму адваката

Не атэставалі адвакатаў Бяляцкага, Калеснікавай, Ціханоўскага і Бабарыкі

Яшчэ 10 адвакатаў пазбаўляюць права на прафесію

Nashaniva.com