У Мінску стварылі сістэму SMS-паведамленняў аб адключэнні вады

Мінскводаканал паведаміў, што ў выпадку планавых работ папярэджанне на тэлефон прыйдзе за трое сутак да адключэння, пры аварыйных сітуацыях — аператыўна па факце.

02.12.2022 / 21:12

Каб падпісацца на рассылку, трэба выбраць на сайце «Мінскводаканала» ўкладку «Аўтаінфармаванне пра работы, якія праводзяцца». Пасля трэба пазначыць спосаб інфармавання аб перабоях у водазабеспячэнні: праз SMS ці чат-бот @minskvodokanal_bot ў Тelegram.

Асабісты кабінет могуць завесці і юрыдычныя асобы, каб падаваць заяўкі на ўстаноўку або агляд ужо наяўных вадамераў, здымаць паказанні лічыльнікаў і атрымліваць актуальную інфармацыю.

Nashaniva.com