У Петрыкаўскім раёне на пажары загінула ўся сям'я: бацька, маці і дзіця

Трагедыя здарылася ў аграгарадку Канковічы.

03.12.2022 / 16:29

Фота: МНС

Трэцяга снежня ў 05.27 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары жылога дома. Калі яны прыбылі на месца, то ўбачылі, што дом цалкам ахоплены агнём.

У палаючым пакоі пад абломкамі будаўнічых канструкцый знайшлі моцна абгарэлыя целы мужчыны, яго жонкі і дачкі.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Nashaniva.com